Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 95 гадоў таму арыштавалі Вацлава Ластоўскага


Вацлаў Ластоўскі
Вацлаў Ластоўскі

Падзеі 21 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

21 ліпеня 1930 году пісьменьніка і этнографа, прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскага арыштавала ГПУ БССР у справе „Саюзу вызваленьня Беларусі“. Яго пазбавілі званьня акадэміка. Ластоўскі сядзеў у турмах у Менску і Маскве, затым на 5 гадоў высланы ў Саратаў. У 1937 яго арыштавалі паўторна, у 1938 расстралялі. Рэабілітавалі праз шмат гадоў пасьля расстрэлу.

Таксама ў гэты дзень

356 да н. э.Герастрат спаліў храм Артэміды ў Эфэсе.

1831Леапольд І абраны канстытуцыйным манархам Бэльгійскага каралеўства, дата сьвяткуецца як Дзень Бэльгіі.

1917 — у Менску пачаўся Зьезд беларускіх арганізацыяў і партыяў, які ўтварыў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацыяў.

1960 — катастрофа Іл-12 у Менску. Загінулі 8 чалавек.

1969 — першы зямлянін, амэрыканскі астранаўт Ніл Армстранг, ступіў на Месяц. Армстранг разам з астранаўтам Эдвінам Олдрынам зьдзейсьніў пасадку карабля «Апалён-11» на Месяц днём раней — 20 ліпеня 1969 году.

1983 — на антарктычнай станцыі «Ўсход» была зафіксаваная найніжэйшая тэмпэратура на Зямлі за ўсю гісторыю назіраньня: −89,2°C.

1995 — пачало працу „Радыё 101.2“.

1999 — апоўдні мастак Алесь Пушкін зладзіў пэрформанс — вывернуў тачку з гноем каля адміністрацыі прэзыдэнта.

У гэты дзень нарадзіліся

356 да н. э.Аляксандар Македонскі, манарх Македоніі, вайскавод, стваральнік сусьветнай імпэрыі.

1816Паўль фон Ройтэр, заснавальнік найбуйнейшага сучаснага брытанскага інфармацыйнага агенцтва Reuters.

1860Антон Каменскі, беларускі, польскі і францускі ілюстратар і графік.

1863 — Уладзімер Красьнянскі, беларускі гісторык і краязнавец, аўтар першай манаграфіі пра Амсьціслаў, дзе ён працаваў дырэктарам мужчынскай гімназіі. У Менску ўваходзіў у Камісію гісторыі мастацтва, якую ўзначальваў Мікола Шчакаціхін.

1891Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, гісторык.

1897Васіль Сакалоўскі, савецкі вайскавод, маршал Савецкага Саюзу, ураджэнец Беларусі.

1899 Эрнэст Гэмінґуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1954 год.

Эрнст Хэмінгуэй
Эрнст Хэмінгуэй

1929Віктар Каваленка, літаратуразнавец.

1949Фёдар Балабайка, танцор, саліст ансамблю „Харошкі“.


У памяці

1944Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг, палкоўнік нямецкай арміі, адзін з арганізатараў і выканаўца замаху на Адольфа Гітлера (пакараны сьмерцю).

Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг
Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг

1945Міхал Анцаў, кампазытар і хормайстар.

1992 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

1994 Уладзіслаў Рубанаў, пісьменьнік.

2008 Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.

2011 Казімер Сьвёнтак, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі, вязень ГУЛАГу.

Казімер Сьвёнтак
Казімер Сьвёнтак


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG